«Сальда», эканамічны бюлетэнь тэлеканалу «Белсат TV», узнагародзілі на прэстыжным фестывалі ў Польшчы.
Першае месца «за прафесіяналізм у скрайне цяжкіх умовах працы» на XIV Агульнапольскім аглядзе дакументальных формаў «Базар», які адбыўся ў Познані, здабыла эканамічная праграма «Сальда» незалежнага беларускага тэлеканалу «Белсат TV»
Бюлетэнь рэпрэзентуе найважнейшыя праблемы гаспадаркі Беларусі, якія маюць уплыў на бюджэт звычайных грамадзянаў. Кожнае выданне праграмы ўтрымлівае эканамічныя навіны, дапоўненыя каментарамі адмыслоўцаў. Бюлетэнь ствараецца ў межах рэалізацыі адной з задачаў «Белсату» – дапамагаць людзям развязваць іхныя ўласныя эканамічныя праблемы.
Першае месца на XIV Агульнапольскім аглядзе дакументальных формаў «Bazar», які адбыўся ў Познані (Польшча), здабыла праграма «Сальда» незалежнага беларускага тэлеканалу «Белсат TV».
Белсатаўскае «Сальда» заняло першае месца ў катэгорыі «эканамічны бюлетэнь»... Праграму і яе аўтара — Аляксея Мінчонка ўганаравалі «за прафесіяналізм у скрайне цяжкіх умовах працы».
«Сальда» рэпрэзентуе найважнейшыя праблемы гаспадаркі Беларусі, якія маюць уплыў на бюджэт звычайных грамадзянаў. Кожнае выданне праграмы ўтрымлівае эканамічныя навіны, дапоўненыя каментарамі адмыслоўцаў. Бюлетэнь ствараецца ў межах рэалізацыі адной з задачаў «Белсату» – дапамагаць людзям развязваць іхныя ўласныя эканамічныя праблемы.
«Базар» – гэта фестываль, на якім рэпрэзентуюцца і ацэньваюцца вынікі працы найлепшых тэлежурналістаў у грамадска-эканамічнай тэматыцы. У сёлетнім аглядзе ўдзельнічалі больш за 100 праграмаў і фільмаў найбольш папулярных польскіх тэлеканалаў. Толькі 35 з іх прайшлі ў фінальны тур конкурсу. Журы фестывалю, у якое ўваходзяць прадстаўнікі медыяў і адмыслоўцы ў галіне эканомікі, ацэньвала працы ў трох катэгорыях: «фільм, рэпартаж», «кароткая рэпарцёрская форма» і «эканамічны бюлетэнь».
Аляксей Мінчонак адказаў на колькі пытанняў прэс-сакратара каналу.
— У чым прычыны настолькі высокай ацэнкі фестывальнага журы?
– «Сальда» стварае прафесійная каманда. Кожны з нас працуе на якасць. Я думаю, што польскія эксперты адзначылі якраз агульную высокую якасць нашага бюлетэню. Для нас важны і інфармацыйны змест «Сальда», і яго тэхнічны бок. Глядач не зможа добра ўспрыняць складаную эканамічную інфармацыю, калі вонкавае афармленне праграмы і яе мантаж не будуць на высокім узроўні. Мы імкнемся да гармоніі, і я думаю, што ў нас гэта атрымліваецца.
– Чым адрозніваецца «Сальда» ад эканамічных праграмаў дзяржаўных тэлеканалаў у Беларусі?
– Розніца ў тым, што мы імкнемся падаць нават непадрыхтаванаму гледачу эканамічныя падзеі такім чынам, каб ён разумеў, у чым сутнасць той ці іншай з’явы. З іншага боку, для нас важныя і тыя нашы гледачы, якія добра арыентуюцца ў эканамічных пытаннях. Гэта найперш людзі бізнесу, прадпрымальнікі, фінансісты. І гэта найперш адрознівае «Сальда» ад праграмаў беларускіх дзяржаўных каналаў: мы знаходзім баланс у падаванні інфармацыі. «Сальда» застаецца зразумелым ды цікавым і хатняй гаспадыні, і дырэктару буйнога прадпрыемства.
«Сальда» ствараецца са студзеня 2009 г. у Беларусі і Польшчы, а запісваецца ў Беластоку. Вядзе праграму Сяргей Скулавец.
– Сяргей, што для Вас азначае ўзнагарода «Базару»?
– Гэтая ўзнагарода паставіла пад сумнеў закіды ў нізкай якасці белсатаўскай прадукцыі, якую мы рабілі калісьці. Каманда «Сальда» даказала, што можа рабіць добрую праграму, высакаякасную, якая ўплывае на ўспрыманне рэчаіснасці і яе адлюстраванне. Прычым успрыманне аб’ектыўнае, а не дэфармаванае прапагандаю.
У эфіры «Белсату» бюлетэнь «Сальда» выходзіць штотыдзень. Але гэта не адзіная эканамічная праграма каналу. «Асабісты капітал», у адрозненне ад інфармацыйнага «Сальда», мае інфармацыйна-аналітычны характар. Дадаткова эксперты «Капіталу» раяць гледачам, як захоўваць і павялічваць сямейны бюджэт.
Карыстальнікі інтэрнэту могуць глядзець абедзве праграмы на сайце www.belsat.eu.
Автор:
Сергей Иванов. 22 июня 2009 в 13:24
Источник:
Метки записи: IP TV, пресс-релиз
Отзывов пока нет.
К сожалению, комментарии закрыты.