2 года с даты смерти Владимира Катковского

[Новости Байнета]

Уладзімер Каткоўскі

Уладзімер Каткоўскі

Уладзімер Каткоўскі — адзін зь першапраходцаў беларускага і беларускамоўнага інтэрнэту. У ягонага ЖЖ, да таго, як ён перанёс блог на сайт br23.net у сярэдзіне 2005 г., было каля 600 чытачоў; напэўна, ён быў самым папулярным беларускамоўным блогерам. Дагэтуль ягоны ЖЖ трымаюць у фрэндах амаль 500 чалавек.

УЛАДЗІМІР КАТКОЎСКІ

© Рыгор Барадулін
Каткоўскі — рупны web-мастак,
Умее зрушана, нязмушана
Сайт па-крывіцку ўбачыць так,
Што сайт
Рашуча зьбеларушвае
Ўсіх праз дапытны інтэрнэт,
Каму баліць крывіцкі сьвет.

12 жніўня 2004 года ён стварыў Беларускую вікіпэдыю на дамене be.wikipedia.org (які ганебна быў захоплены ў пачатку 2007 года, пакуль Уладзімер ляжаў у коме). Зараз у Вікіпэдыі — амаль 20 тысячаў артыкулаў.

Калі Google адной зь першых інтэрнэт-кампаній адкрыў магчымасьць перакладу інтэрфэйсу для валанцёраў, Уладзімер прыклаў нямала намаганьняў, каб перакласьці інтэрфэйс — і менавіта дзякуючы яму ўжо шмат гадоў можна карыстацца гуглам па-беларуску.

Ён стварыў сайт pravapis.org, які на доўгія годы стаў цэнтральным рэсурсам для ўсяго, зьвязанага зь беларускімі правапісамі — ад наркамаўкі і тарашкевіцы да лацінкі. Там заўсёды можна было знайсьці зводы правілаў, «лацінізатар», навуковыя тэксты пра мову. Нажаль, зараз сайт не адказвае. Адна зь першых вэрсіяў сайту даступная на geocities — але гэта ненадоўга, бо хутка Geocities зачыняюцца. Іншае ягонае стварэньне, якое перастала існаваць — сайт Мартыралёг Беларусі, які зьбіраў інфармацыю пра рэпрэсаваных у савецкія часы.

Уладзімер патрапіў у аварыю 15 чэрвеня 2006 года. Тады інтэрнэт-Беларусь згубіла самы моцны рухавік. Выдатна, што справа Ўладзімера працягваецца — тая ж Вікіпэдыя папаўняецца зьвесткамі, беларускія інтэрфэйсы сэрвісаў і праграмаў пашыраюцца, армія валянтэраў забясьпечвае, што ўсе новыя фічы пашукавіка Google перакладаюцца ў час. Я з свайго боку нешта раблю, каб новыя фічы траплялі і да беларускамоўнага інтэрфэйсу, і каб ён пашыраўся на новыя прадукты; нажаль, перавесьці пераклад з валянтэрскіх рэек на прафэсійныя немагчыма з-за малай запатрабаванасьці беларускай мовы беларускімі інтэрнэт-карыстальнікамі.

Очень теплые слова написаны про Владимира на сайте Игоря Маханька http://be.mahaniok.com/2009/05/c.html

На ЖЖ-блоге Сергея Балахонова http://balachon.livejournal.com/453393.html анонсирована мини-акция памяти, предлагающая заменить юзерпики в ЖЖ в память годовщины смерти Владимира Катковского aka rydel23. Приглашаем присоединиться всех желающих!

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Автор: Сергей Иванов. 25 мая 2009 в 9:34

Метки записи: Беларусь

.


Отзывов пока нет.

К сожалению, комментарии закрыты.